22 жніўня ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

22 жніўня ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

У аўторак, 22 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША зноў знізіўся — з 1,9339 да 1,9303, курс еўра вырас — з 2,2699 да 2,2749 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2684 беларускага (у панядзелак — 3,2696).

Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак, 21 жніўня, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9383 да 1,9339 беларускага рубля, знізіўся і курс еўра — з 2,2763 да 2,2699.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі