23 траўня па поўдні Беларусі чакаецца да 25 градусаў цяпла
Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі 23 траўня. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы ў асобных раёнах прагназуюцца невялікія дажджы. Днём пераважна па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман. Вецер чакаецца заходні, паўночна-заходні 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра складзе +6...+13 градусаў, удзень чакаецца 18-23 градусаў вышэй за нуль. Па поўдні краіны слупок тэрмометра падымецца да 25 градусаў цяпла.