24 сакавіка ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

24 сакавіка ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

Чарговыя таргі прайшлі 24 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,6396 да 2,6000 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,8300 да 2,8174 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2996 беларускага (у панядзелак — 3,2698).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,1%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі