25 лютага курс долара ў Беларусі зноў вырас
Па выніках таргоў, якія прайшлі 25 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае расці — з 2,2246 да 2,2268 беларускага рубля. Павялічыўся і курс еўра — з 2,4065 да 2,4176 беларускага рубля. Расійская валюта таксама падаражэла: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4241 беларускага (у панядзелак — 3,4189).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,18%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.