25 сакавіка ў Беларусі зноў патаннелі долар і еўра
Па выніках чарговых таргоў, якія прайшлі 24 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША паменшаў — з 2,6000 да 2,5789 беларускага рубля. Курс еўра таксама ідзе наніз — з 2,8174 да 2,7904 беларускага рубля. Курс расійскай валюты працягвае расці: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3242 беларускага (у аўторак — 3,2996).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,07%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.