26 ліпеня ў Беларусі будзе спякотна
На аўторак сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспеці. Гэта звязана з тым, што на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца спякота і навальніцы, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
26 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, уначы і зранку слабы туман. Ноччу месцамі, а ўдзень пераважна па заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы.
Вецер прагназуецца няўстойлівы з парывамі 3-8 метраў за секунду. Удзень пры навальніцах — да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы будзе +17...+22 градусы. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 27-32 градусаў.
У Мінску ўдзень сіноптыкі прагназуюць +26...+28 і невялікі дождж.