28 лютага Украіна закрывае ўсе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

Украінска-беларуская мяжа / Deutsche Welle
Украінска-беларуская мяжа / Deutsche Welle

З 28 лютага Украіна закрывае ўсе пункты пропуску ў напрамку Беларусі, Расіі і Прыднястроўя, паведамляе "Украінская праўда" са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу.

Падкрэсліваецца, што гэта часовая мера, уведзеная ў сувязі з ваеннай агрэсіяй з боку Расіі і ваенным становішчам на тэрыторыі Украіны.

"У прыватнасці, з 00 гадзін 00 хв. 28 лютага 2022 г. будуць часова закрытыя пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу і пункты кантролю на ўсім участку мяжы з РФ, РБ, а таксама на цэнтральным участку ўкраінска-малдаўскай мяжы (Прыднястроўе)," — гаворыцца у паведамленні Дзяржпамежслужбы.

Мера тычыцца і асобных авіяцыйных пунктаў пропуску, сярод якіх аэрапорты "Барыспаль", "Жуляны", "Харкаў", Адэса", "Львоў" і іншыя.

Пры гэтым грамадзяне Украіны будуць прапускацца на тэрыторыю сваёй краіны без абмежаванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі