28 сакавіка ў Беларусі чакаецца моцны дождж і снег

Моцны дождж і снег прагназуюць на аўторак / sb.by, ілюстрацыйнае фота
Моцны дождж і снег прагназуюць на аўторак / sb.by, ілюстрацыйнае фота

У аўторак, 28 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Сіноптыкі папярэджваюць пра складаныя ўмовы надвор'я. Прагназуюцца снег, мокры снег, дождж. У многіх раёнах ападкі будуць моцнымі. Месцамі чакаецца завея, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўночны з пераходам на паўночна-заходні парывісты, у многіх раёнах будуць парывы да 15-20 метраў за секунду.

Уначы тэрмометры пакажуць ад -2 па захадзе да +9 па паўднёва-ўсходніх раёнах краіны. Удзень будзе ад 2 марозу да 4 цяпла, а па ўсходзе Беларусі прагназуюць 5-11 са знакам "плюс". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі