29 снежня Лукашэнка зноў паляціць да Пуціна з працоўным візітам

29 снежня Лукашэнка зноў паляціць да Пуціна з працоўным візітам

29 снежня ў Аляксандра Лукашэнкі прызначаны працоўны візіт у Расію і перамовы з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе  прэс-служба беларускага кіраўніка. У Маскве Лукашэнка і Пуцін працягнуць перамовы па праблемах, якія ўжо абмяркоўвалі на сустрэчы ў Крамлі 25 снежня.

Як паведамлялася раней, беларускі бок настойвае на кампенсацыі за расійскі нафтавы манеўр. Паводле беларускіх падлікаў, гэта прынясе нашай дзяржаве страты прыкладна ў 310-315 мільёнаў долараў у 2019 годзе. У сваю чаргу расіяне вінавацяць Беларусь у парушэнні мытнага рэжыму і пастаўках непадакцызных тавараў. 

Першая сустрэча скончылася пагадненнем пра стварэнне рабочай групы, якая абмяркуе гэтыя пытанні. Тады ж кіраўнікі Беларусі і Расіі дамовіліся правесці яшчэ адну сустрэчу да Новага года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі