3 лістапада адзначаецца 140-годдзе Якуба Коласа
Якуб Колас / csl.bas-net.by
3 лістапада адзначаецца 140-годдзе класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. З гэтай нагоды адбудуцца святочныя мерапрыемствы пад назвай "О, Беларусь, ты — сэрца і душа!".
У чацвер раніцай была ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу на плошчы яго імя ў Мінску. А 12-й гадзіне ў Стоўбцах адкрыюць помнік народнаму паэту. У 19.00 у Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе святочны канцэрт. У пятніцу ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа будзе навуковая канферэнцыя "Каласавіны 2022".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.