У Беларусі на 1 капейку падаражаў бензін

У Беларусі на 1 капейку падаражаў бензін

З 30 сакавіка ў Беларусі павялічыліся рознічныя кошты на аўтамабільнае паліва, паведамляе прэс-служба канцэрна "Белнафтахім".

Кошты выраслі на 1 капейку, або ў сярэднім на 0,75%. 1 літр бензіну АІ-92 будзе каштаваць 1 рубель 25 капеек, АІ-95 — 1 рубель 33 капейкі, АІ-98 — 1 рубель 54 капейкі, дызельнае паліва — 1 рубель 36 капеек.

Апошняе падаражанне адбылося 24 сакавіка. Тады кошты таксама выраслі на 1 капейку.

Цяперашняе падаражанне — пятае ад пачатку года і трэцяе за сакавік. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі