30 студзеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
30 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,1283 да 2,1377 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3421 да 2,3539 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3928 беларускага (у сераду — 3,4091).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,04%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.