31 студзеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

31 студзеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

Па выніках чарговых таргоў, якія адбыліся 31 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША працягвае павялічвацца — з 2,1377 да 2,1380 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,3539 да 2,3569 беларускага рубля. Курс расійскай валюты зноў панізіўся: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3857 беларускага (у чацвер — 3,3928).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,07%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі