352 тысячы расійскіх вайскоўцаў загінула ў вайне ва Украіне да канца 2025 года
Вайсковец РФ / Reuters
352 тысячы расійскіх вайскоўцаў загінула ў вайне ва Украіне да канца 2025 года. У гэтым падліку не ўлічваюцца ваяры-замежнікі.
Даныя новага падліку апублікавалі расійскія "Медуза" і "Медыязона", у ім улічаныя ў тым ліку тыя, хто былі прызнаныя загунулымі праз суды.
Напачатку 2026-га брытанская выведка заяўляла пра расійскія страты ў памеры 1,2 млн чалавек — тут улічаныя і загінулыя, і параненыя.