4 беларускія футбалісты прынялі грамадзянства Казахстана

Як паведамляе "Прессбол", грамадзянства азіяцкай краіны прынялі Ігар Зяньковіч, які выступае за "Актобэ", Філіп Рудзік (былы футбаліст БАТЭ), Міхаіл Афанасьеў і Дзмітрый Пархачаў, якія гуляюць за "Атыраў".



Агулам сёлета грамадзянства Казахстана атрымалі 14 футбалістаў. Акрамя беларусаў, гэта ўраджэнцы Расіі, Украіны, Малдовы, Македоніі, Сербіі і Кыргызстана.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі