5 жніўня ў Беларусі чакаюцца дажджы з навальніцамі
У чацвер, 5 жніўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі — моцныя дажджы. Удзень у многіх раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 вышэй за нуль, удзень будзе ад +18 па поўначы да +27 па паўднёвым усходзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.