50 дзяцей пад Масквой звярнуліся ў лякарню пасля выкіду серавадароду са сметніка
50 дзяцей з розных школаў падмаскоўнага Валакаламска звярнуліся ў раённую лякарню пасля моцнага выкіду серавадароду на сметніку "Ядрава", піша "Новая газета".
Лекары кажуць, што асноўныя скаргі дзяцей — млоснасць і галавакружэнне. Шпіталізаваны адзін хлопчык з павышаным ціскам і чатыры дзіцяці — па патрабаванні бацькоў для абследаванняў. У падмаскоўным Міністэрстве аховы здароўя не звязваюць гэтыя выпадкі з выкідамі на мясцовым палігоне бытавых адкідаў.
Таксама чатыры дзіцяці з сыпам на скуры агледжаныя дэрматолагам. Ва ўсіх узялі кроў на лабараторныя даследаванні.
Мясцовы жыхар Уладзімір Волкаў распавёў журналістам, што моцны пах адчуваўся зранку. "На 9 гадзін мне напісала дачка, што кружыцца галава, у іх у памяшканні ў школе газы назапасіліся за ноч", — кажа мужчына. Па яго словах, дзяцей са школы пачалі спачатку забіралі на "хуткай", а потым "хуткія" сталі дзяжурыць каля школы. Таксама Воўкаў распавёў, што на вуліцы Возмішча дэмантуюць датчык, які адсочвае стан паветра на забруджвальныя рэчывы.
7 сакавіка з-за выкідаў з "Ядрава" ў Валакаламску ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі. Канцэнтрацыя серавадароду перавысіла гранічна дапушчальную норму ў 2,5 разаы, аксіду азоту — у два разы.