51-гадовы мужчына зваліўся з восьмага паверха на дах пошты ў Гродне
У Гродне 51-гадовы мужчына ўпаў з восьмага паверха на дах паштовага аддзялення. Пра гэта паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
Раніцай 17 снежня ратавальнікі выехалі на выклік аб аказанні тэрміновай дапамогі. Мужчына выпаў з акна кватэры на восьмым паверсе на дах пошты і загінуў. Супрацоўнікі МНС знялі цела з даху. Абставіны здарэння высвятляюцца.
Фота: scan-interfax.ru