598 беларусаў былі прызнаныя летась пагрозай бяспецы Літвы
![Літва / Литва / pexels.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/litva-0408.jpg.webp?itok=NnOrILO8)
Вільня, ілюстрацыйнае фота
У Літве ў 2024 годзе пагрозай нацыянальнай бяспецы былі прызнаныя 598 беларусаў і 125 расіян. Пра гэта са спасылкай на Дэпартамент міграцыі, піша партал DELFI.
179 з гэтых беларусаў не атрымалі часовы від на жыхарства ў Літве. Не працягнулі дзеянне гэтага дакумента яшчэ 232 нашым суайчыннікам. Дэпартамент міграцыі скасаваў дазволы на жыхарства 175 грамадзянам Беларусі. Яшчэ траім беларусам адмовілі ў выдачы пастаяннага дазволу на жыхарства ў Літве, а дзевяцярых пазбавілі гэтага дакумента.
Сярод названых 125 расіян 35 не атрымалі часовы дазвол на жыхарства ў Літве, для 36 яго не падоўжылі. У 24 грамадзян Расіі забралі выдадзены раней часовы дазвол на жыхарства, а ў 29 — пастаянны дазвол. У першы раз у пастаянным дазволе на жыхарства ў Літве адмоўлена 16 расіянам.
Усім гэтым людзям забаронены ўезд у Літву.
Сярод беларускіх эмігрантаў найбольшы розгалас атрымаў выпадак з экс-каліноўцам Васілём Верамейчыкам, якога ў Літве прызналі пагрозай нацбяспецы. Беларус пераехаў у В'етнам, дзе яго затрымалі і перадалі беларускаму КДБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.