62-гадовую мінчанку злавілі на збыце метадону (відэа)

У прыватным доме ў Заводскім раёне Мінска праваахоўнікі затрымалі 62-гадовую жанчыну. Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, у сябе на падворку пенсіянерка захоўвала метадон.

Жанчына прадавала наркотык сваім пастаянным кліентам. Прычым кошт за адзін грам метадону даходзіў у яе да 100 долараў, хаця рэальны кошт — 20 долараў.

У тайніку на падворку праваахоўнікі знайшлі скрутак з дзевяццю гатовымі дозамі. Таксама ў жанчыны канфіскавалі грошы ад продажу метадону — 2,5 млн рублёў.

На пенсіянерку пачалі крымінальную справу. Ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, дачка затрыманай раней прыцягвалася за незаконныя дзеянні з наркотыкамі.

Фота — guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі