7 кастрычніка ў парламенце Лукашэнка ўбачыць Анісім і Канапацкую
Пасяджэнне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў “старога” і “новага” склікання з удзелам кіраўніка краіны прызначанае на 11 гадзін 7 кастрычніка. Як даведалася Еўрарадыё, менавіта на гэты час адпаведныя запрашэнні атрымалі дэпутаты новаабранага парламента Алена Анісім і Ганна Канапацкая.
На думку Анісім, гэтае мерапрыемства ― нешта накшталт перадачы паўнамоцтваў ад дэпутатаў аднаго склікання іншаму. Праўда, факт агульнай сустрэчы дэпутатаў і кіраўніка краіны 7 кастрычніка не пацвердзілі ні ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, ні ў прэс-службе Адміністрацыі прэзідэнта.
Як вядома, Аляксандр Лукашэнка 4-6 кастрычніка будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Пакістане.