7 лістапада ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы
Лістапад
У аўторак, 7 лістапада, умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць няўстойлівая вільготная паветраная маса атлантычнага паходжання, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 вышэй за нуль, удзень чакаецца 7-13 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.