7 лютага ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

7 лютага ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

7 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША працягвае расці — з 2,1615 да 2,1762 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічваецца — з 2,3785 да 2,3857 беларускага рубля. Расійская валюта таннее: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4269 беларускага (у чацвер — 3,4385).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,11%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі