7 верасня ў Лідзе адкрыюць помнік Гедыміну

7 верасня ў Лідзе адкрыюць помнік Гедыміну

7 верасня ў Лідзе адкрыюць помнік вялікаму князю ВКЛ Гедыміну (каля 1275 — 1341). Адбудзецца гэта падчас святкавання Дня горада. Урачыстае мерапрыемства прызначана на 12:20.

Пры Гедыміне тэрыторыя ВКЛ павялічылася ўдвая. Менавіта ён у XIV стагоддзі пабудаваў Лідскі замак. Недалёка ад яго і ўсталявалі помнік. Ён знаходзіцца ў самым сэрцы старажытнага горада.

Аўтары помніка — скульптар Сяргей Аганаў і мастачка, скульптар, магістр мастацтвазнаўства Вольга Нячай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі