74-гадовую бабруйчанку асудзілі на 3,5 года — за "абразу і паклёп" на Лукашэнку
Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 8 жніўня разгледзеў справу 74-гадовай мясцовай жыхаркі Наталлі Таран. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляюць праваабаронцы з MAYDAY.
Жанчыну прызналі вінаватай у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (арт. 367 КК), абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК), а таксама абразе службовай асобы пры выкананні (арт. 369 КК).
Падрабязнасці суда невядомыя. Вядома толькі, што да прысуду Наталля Таран была пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
Суддзя Вольга Серакова прысудзіла пенсіянерцы 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.