8 студзеня выраслі курсы долара і расійскага рубля
8 студзеня адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,1098 да 2,1138 беларускага рубля. Курс еўра паменшаў — з 2,3568 да 2,3547 беларускага рубля. Расійская валюта падаражэла: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4205 беларускага (у суботу — 3,3995).
Беларускі рубель у адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,37%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.