80% ад усяго, што Беларусь набрала ў доўг у 2021 годзе, — з Расіі
Сцяг Беларусі і долары
У 2021 годзе асноўным крэдыторам Беларусі была Расея. Ва ўмовах санкцый беларускі ўрад не здолеў прыцягнуць прыкметныя сумы з Еўропы і ад заходніх фінансавых структур. На Расію прыпала 80,4% ад усіх знешніх запазычанняў нашай краіны.
Калі ў лічбах, дык усяго за 2021 год Беларусь набрала ў доўг 1 млрд 65,5 млн долараў. З іх Расіі прыйшло $857 млн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.