861 новы выпадак каранавіруса зарэгістраваны ў Беларусі за апошнія суткі
Па стане на 3 чэрвеня ў Беларусі COVID-19 дыягнаставалі ў 45 116 чалавек, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта на 861 чалавека больш, чым суткі таму.
Памерлі 248 пацыентаў (+5).
Вылечыліся і былі выпісаныя 20 171 пацыент (+971). Такім чынам, колькасць выпісаных за суткі перавысіла колькасць новых выпадкаў заражэння.
За час пандэміі было праведзена 573 699 тэстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.