9 красавіка ў Беларусі магчымыя збоі ў абслугоўванні банкаўскіх картак

9 красавіка ў Беларусі магчымыя збоі ў абслугоўванні банкаўскіх картак

9 красавіка з 00.00 да 07.00 у Беларусі магчымыя збоі ў абслугоўванні банкаўскіх картак. Банкаўскі працэсінгавы цэнтр праводзіць чарговыя тэхналагічныя работы на сеткавым абсталяванні прадпрыемства. Падобныя тэхналагічныя работы праводзіліся 19 сакавіка.

Адзначаецца, што гэта датычыць уладальнікаў картак банкаў, якія абслугоўваюцца Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам. Праблемы ў абслугоўванні картак магчымыя ў сетцы арганізацый гандлю (сервісу), банкаматаў, пунктаў выдачы наяўных, інфакіёскаў, якія падключаныя да цэнтра.

Паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтру карыстаюцца такія банкі, як Беларусбанк, БПС-Ашчадбанк, Аграпрамбанк, Белінвестбанк, Белгазпрамбанк, Парытэтбанк, Прыёрбанк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі