9,3% беларусаў маюць менш як 300 рублёў на месяц
Рэсурсы такія, што даводзіцца лічыць манеткі / TUT.by
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў дадзеныя па ўзроўні сярэднедушавых наяўных рэсурсаў жыхароў Беларусі. Яны атрыманыя выбарачным абследаваннем хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця.
Аказалася, што 9,3% беларусаў жывуць менш як на 300 рублёў за месяц, а амаль палова — 45,5% — мае менш, як 500 рублёў на месяц.
Тых жа, у каго на месяц ёсць больш за 1000 рублёў, усяго 8,7%. Больш за ўсё іх у Мінску — 18,4%. А менш за ўсё — у Магілёўскай вобласці: 5,3%.
Падрабязных дадзеных аб наяўных рэсурсах вышэй за 1000 рублёў Белстат не публікуе.
Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы жыхароў Беларусі / Белстат
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.