ААН: з пачатку вайны з Украіны з'ехала больш за 8 мільёнаў чалавек

ААН: з пачатку вайны з Украіны з'ехала больш за 8 мільёнаў чалавек

З пачатку вайны з Украіны з'ехала больш за 8 мільёнаў чалавек, паведамляе ўпраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў. Больш за ўсіх, 4,2 млн, прыняла Польшча.

Па даных ААН, у Расію пасля пачатку вайны з Украіны прыбыло больш за 1,3 млн чалавек.

Яшчэ ў пачатку чэрвеня ААН паведамляла пра 7 млн уцекачоў з Украіны. Амаль 10% іх не збіраюцца вяртацца на радзіму, столькі ж пакуль вагаюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі