Абама выказаўся супраць вайны ў Сірыі

"Пагадненне па хімічнай зброі павінна дадаць энергіі больш шырокім дыпламатычным намаганням па дасягненні палітычнага ўрэгулявання ў Сірыі. Я не веру, што ваенныя дзеянні тых, хто знаходзіцца ў Сірыі ці знешніх сілаў, дапамогуць дамагчыся доўгачасовага перамір'я. Я таксама не веру, што Амерыка або любая іншая краіна павінна вызначаць, хто будзе кіраваць Сірыяй", — цытуе выступленне Барака Абамы на Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку агенцтва "РИА "Новости".

Нагадаем, сітуацыя ў Сірыі абвастрылася пасля таго, як 21 жніўня праз прымяненне хімічнай зброі загінула больш за 1,4 тысячы чалавек. Улады Сірыі неаднаразова заяўлялі, што не ўжывалі хімічную зброю.

Па звестках ААН, агульная колькасць ахвяраў канфлікту ў Сірыі ўжо перавысіла 100 тысяч чалавек.

14 верасня кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Расіі і ЗША дамовіліся па сірыйскім пытанні. Бакі выступілі за палітычнае ўрэгуляванне канфлікту, ваеннае неўмяшанне і вывад хімічнай зброі з Сірыі або яе знішчэнне да сярэдзіны 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі