Абаронца БАТЭ Ягор Філіпенка пераходзіць у іспанскую "Малагу"

Пераход Ягора Філіпенкі ў “Малагу” практычна адбыўся, аднак спатрэбіцца яшчэ некаторы час для набыцця ім афіцыйнага статусу.

Настаўнік іспанскага клуба Хаві Гарсія настойвае, каб уладзіць усе фармальнасці як мага хутчэй і каб беларускі абаронца змог выйсці на поле ў бліжэйшую суботу супраць “Вільярэала”.  

Аднак, як паведамляе laopiniondemalaga.es, Філіпенка не будзе прадстаўлены ў якасці гульца “Малагі” сама меней да кубкавай сустрэчы з “Левантэ”, якая адбудзецца 6 студзеня.

Ягор Філіпенка ўжо прайшоў медыцынскае абследаванне ў клубе, а таксама наведаў суботні матч чэмпіянату супраць “Альмерыі”. Пакуль “Малага” не разгалошвае інфармацыю аб тэрміне і суме кантракту з беларусам, піша Прессбол.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі