Абаронца "Марсэля" Эўра ударыў заўзятара і быў выдалены яшчэ да пачатку матчу
Фота: Get French Football
Абаронца "Марсэля" Патрыс Эўра зарабіў выдаленне яшчэ да пачатку гасцявога матча з "Віторыяй Гімараэш". 36-гадовы футбаліст ударыў заўзятара, які выкрыкваў крыўдныя для француза крычалкі падчас размінкі.
Калі фанаты "Марсэля" спусціліся бліжэй да поля, гульцы вырашылі высветліць з імі адносіны і падбеглі да іх. А Эўра ударыў аднаго з іх нагой у галаву, за што і быў выдалены.
Breaking | Patrice Evra attacks a Marseille fan pre-match to his side's Europa League clash and is sent off. More follows. pic.twitter.com/DA6sjsLhrZ
— Get French Football (@GFFN) 2 ноября 2017 г.
Это первый случай в истории Лиги Европы, когда игрок получает красную карточку, не успев выйти на поле.
Як адзначае sports.ru, Эўра, хаця і быў заяўлены на матч, у стартавым складзе "Марсэля" выходзіць не збіраўся. Таму яго выдаленне не паўплывала колькасць гульцоў на поле: гульня пачалася ў роўных складах.
Тым не менш, у выніку "Марсель" прайграў 0:1.