Стала вядома, які італьянскі клуб цікавіцца абаронцам БАТЭ Максімам Валадзько

Максім Валадзько. Фота: www.pressball.by.
Максім Валадзько. Фота: www.pressball.by.

Стаў вядомы клуб італьянскай серыі "А", які праяўляе цікавасць да абаронцы БАТЭ і зборнай Беларусі Максіма Валадзько. Па звестках "Прессбола", гэтай камандай стала "Джэноа".

Італьянцы звярнулі ўвагу на беларуса пасля яркіх матчаў са зборнымі Галандыі і Францыі. Пераход можа адбыцца ўжо ў зімовае трансфернае акно.

"Джэноа" — сераднячок футбольнага чэмпіяната Італіі. Пасля 8-га тура (на Апенінскім паўвостраве чэмпіянат толькі набірае абароты) клуб займае 17-е месца (5 ачкоў) з адмоўнай розніцай забітых і прапушчаных мячоў. Так што дапамога беларускага абаронцы там прыйшлася б вельмі дарэчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі