Абітурыентаў са "шпіёнскімі" сродкамі будуць выганяць з ЦТ

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, наяўнасць навушнікаў, тэлефонаў, гадзіннікаў і г.д. прывядзе да таго, што абітурыент будзе выдалены з аўдыторыі. Просьбы бацькоў і спасылкі на забыты ў кішэні тэлефон не будуць прымацца да ўвагі.



Таксама Фяськоў нагадаў, што абітурыенты, якія напішуць нецэнзурныя словы на бланках адказаў цэнтралізаванага тэставання, не атрымаюць сертыфікаты ЦТ і не змогуць працягнуць удзел ва ўступнай кампаніі. Такую норму ўводзіць пастанова Савета міністраў №371 ад 13 траўня 2013 года.



На цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі зарэгістраваліся 117 тысяч 768 абітурыентаў. Самым масавым прадметам ЦТ сёлета стала руская мова. Яе плануюць здаваць 83 тысячы 829 чалавек, матэматыку — 76 тысяч 21, беларускую мову — 33 тысячы 564 абітурыенты. На фізіку зарэгістраваліся 35 тысяч 756 абітурыентаў, на англійскую мову - 23 тысячы 389, на біялогію — 24 тысячы 658 чалавек. Гісторыю Беларусі плануюць напісаць 19 тысяч 174, хімію — 14 тысяч 705, грамадазнаўства — 8 тысяч 250. На нямецкую падалі заяўкі 3 тысячы 974 абітурыенты, на сусветную гісторыю найноўшага часу — 1 тысяча 491, на геаграфію — 1 тысяча 899 паступаючых, на французскую мову - 928, на іспанскую мову заявы напісалі 248 абітурыентаў. Рэгістрацыя на ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні завяршылася 1 чэрвеня.



Першае выпрабаванне (па беларускай мове) пройдзе 14 чэрвеня.



Фота — brestcity.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі