"Або буйная група, або краіна" — Маск заявіў, хто стаіць за атакай на сацсетку Х

Сацсетка Х, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
10 сакавіка карыстальнікі сацсеткі Х (былы Twitter) ва ўсім свеце заўважылі збоі ў яе працы. Уладальнік сацсеткі Ілан Маск заявіў пра маштабную кібератаку.
"Адбылася (і ўсё яшчэ ідзе) маштабная кібератака на Х. Нас атакуюць кожны дзень, але ў гэты раз яна была прадпрынятая вялікімі рэсурсамі. Да яе датычная або буйная, скаардынаваная група і/ці краіна. Адсочваем", — заявіў уладальнік сацсеткі ў сваім пасце.
На праблемы з працай як вэбсайта, так і мабільнага дадатка карыстальнікі Х пачалі скардзіцца ў панядзелак. Яны казалі пра цяжкасці з аўтарызацыяй, абнаўленнем навінавай стужкі і адпраўкай паведамленняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.