У канцы вясны закрываецца Skype

Skype існуе з 2003 года / pixabay.com
У канцы вясны закрываецца Skype. У траўні 2025-га Microsoft цалкам адключыць гэты месенджар, які прапрацаваў 22 гады. Карыстальнікам прапануецца пераходзіць на Microsoft Teams, на "асноўную камунікацыйную платформу кампаніі".
Skype існуе з 2003 года. Microsoft яго набыў у 2011-м. Праз шэсць гадоў быў запушчаны Teams, які пабудаваны на тэхналогіях Skype. Калі ў 2021-м выйшла Windows 11, у сістэму ўбудавалі бясплатную версію Teams, а не Skype.
Microsoft не давала афіцыйных каментароў пра закрыццё Skype. Пра такія планы стала вядома з апошняй тэставай версіі праграмы для Windows.
Летась сацыёлагі ў РБ сцвярджалі, што 70,4% апытаных беларусаў сярод месенджараў аддаюць перавагу Viber, 33,5% — Telegram, 27,7% — WhatsApp і толькі 4,8% — Skype.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.