Майстар, які рамантаваў камп'ютар, завысіў кошт сваіх паслуг у 25 разоў

Падобныя гісторыі з завышанымі коштамі за рамонт не адзінкавыя

Падобныя гісторыі з завышанымі коштамі за рамонт не адзінкавыя / pixabay.com

Майстар, які рамантаваў камп'ютар 69-гадовай жыхарцы Магілёва, завысіў кошт сваіх паслуг у 25 разоў. Кліентка, якая заплаціла 2500 рублёў, палічыла, што стала ахвярай махляроў і паскардзілася ў пракуратуру. Была праведзена праверка.

Па словах майстра, ён здзейсніў устаноўку аперацыйнай сістэмы, драйвераў і антывірусных праграм. У пракуратуры перакананыя, што рэальны кошт выкананых работ не перавышае 100 рублёў. Там заявілі, што "малады чалавек, злоўжываючы даверам, увёў жанчыну ў зман адносна аб'ёму аказаных паслуг і істотна завысіў іх кошт". Была распачатая крымінальная справа па артыкуле "Махлярства" ( ч. 1 арт. 209 КК).

Гэтая гісторыя не адзінкавая. Восенню пенсіянерка расказала ў сацсетках, што звярнулася па аб'яве да камп'ютарнага майстра — у яе на ноўтбуку не працаваў гук у Skype. Майстар узяў за рамонт 1130 рублёў. Мяркуецца, што ён завысіў кошт у 4-5 разоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі