Абрад "Юраўскі карагод" трапіў у Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА

Абрад "Юраўскі карагод" трапіў у Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА

11 снежня  Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключыў беларускі народны абрад “Юраўскі карагод” у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

“Юраўскі карагод” штогод ладзіцца ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельшчыны. Гэта старажытны абрад, прымеркаваны да веснавога свята Юр'я. Адзначаецца яно на пачатку траўня. 

Цяпер у Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўжо тры беларускія з'явы. У 2009 годзе туды быў уключаны святочны калядны абрад “Калядныя цары” ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна Міншчыны, а ў 2017-м — Будслаўскі фэст у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай (вёска Будслаў Мядзельскага раёна Міншчыны).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі