АБСЕ ацаніла ролю Беларусі ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу
Кіраўніцтва арганізацыі знаходзіцца з візітам у Мінску.
АБСЕ цэніць ролю Беларусі ва ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікта — такую заяву зрабіў сёння генеральны сакратар арганізацыі Ламберта Заньер на сустрэчы з міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімірам Макеем, перадае БЕЛТА.
Паводле Заньера, Мінск добра вядомы як месца сустрэчы кантактнай і рабочай груп па Украіне. Ён таксама выказаў спадзяванне, што мінскія пагадненні будуць спрыяць мірнаму працэсу.
Генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер і дырэктар БДІПЧ АБСЕ Георг Лінк наведваюць нашу краіну з візітам 15-16 чэрвеня. Сёння яны сустракаюцца з кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем, насеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчынай і іншымі прадстаўнікамі знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
Фота з архіву