АБСЕ зноў пакрытыкавала Беларусь за свабоду СМІ
На гэтым тыдні прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч дала сваю першую справаздачу Пастаяннаму савету АБСЕ ў Вене. Як адзначае Радыё "Свабода", у справаздачы сярод іншых краінаў згадваецца і Беларусь. Дуня Міятавіч згадвае свой ліст міністру замежных справаў Беларусі Сяргею Мартынаву ў траўні. Тады яна выказала занепакоенасць запалохваннем беларускіх журналістак Святланы Калінкінай, Марыны Коктыш, Наталлі Радзінай і Ірыны Халіп у сувязі з іх допытамі і канфіскацыяй іх камп'ютараў у так званай "паляўнічай справе".
Дуня Міятавіч таксама выказала расчараванне тым, што закон пра кантроль за інтэрнэтам быў прыняты без кансультацыяў з грамадскасцю. Прэтэнзіі спн.Міятавіч тычыліся наступных пунктаў:
тое, што пастаўшчыкі інтэрнэту абавязаныя захоўвання інфармацыю, якая дазваляе ідэнтыфікаваць карыстальнікаў інтэрнэту;
расплывіста вызначаныя абмежаванні і забароны на распаўсюд незаконнага зместу ў інтэрнэце і спосабы ажыццяўлення гэтых забаронаў;
няясна вызначаная адказнасць пастаўшчыка інфармацыі ў інтэрнэце ў выпадку невыканання загаду адпаведнага дзяржаўнага органу выправіць парушэнні правілаў карыстання інтэрнэтам;
для дзяржаўных органаў адсутнічае абавязак інфармаваць у інтэрнэце грамадскасць пра сваю дзейнасць;
патрабаванне суправаджаць інфармацыю ці медыйныя матэрыялы ў інтэрнэце гіперспасылкай на крыніцу або СМІ, якія апублікавалі гэтыя матэрыялы раней.