Пасля затрыманняў і сутак некалькі чалавек не выйшлі з-пад арышту ў Смаргоні

Юрась Кутузаў

Юрась Кутузаў / hpravy.org

Пасля хапуна ў Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам. Не выйшаў з-за кратаў пасля заканчэння прысуджанага яму адміністрацыйнага тэрміну колішні грамадскі актывіст Юрась Кутузаў. Паводле звестак "Гарадзенскай Праваабароны", цяпер ён знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Гродне.

Мяркуючы па ўсім, супраць яго ўжо распачатая крымінальная справа ці вырашаецца пытанне пра яе. Па якім дакладна артыкуле — пакуль невядома.

Не выйшла з-пад арышту і яшчэ адна з затрыманых — Марыэт Валюк. Паводле некаторых звестак, яна знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Мінску. Верагодна, не выйшла на волю і яшчэ адна маладая дзяўчына, імя якой пакуль невядомае.

Агулам пад зачыстку ў Смаргоні трапілі каля 12 чалавек. Большасць з іх былі пакараныя суткамі і да гэтага часу выйшлі на волю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі