Абстрэл Харкава і поспехі УСУ ў Херсонскай вобласці — 223-я раніца вайны

Контрнаступленне УСУ працягваецца ў Херсонскай вобласці / facebook.com/GeneralStaff.ua
Контрнаступленне УСУ працягваецца ў Херсонскай вобласці / facebook.com/GeneralStaff.ua

Уначы расіяне абстралялі Харкаў — пацярпелі два раёны горада, піша мэр Ігар Церахаў. У адным выпадку пад ударам быў прамысловы, а ў другім — інфраструктурны аб'екты. У абодвух выпадках былі пажары. Ёсць ахвяра — загінула жанчына 46-ці гадоў. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінегубаў.

За суткі "ад удараў праціўніка пацярпелі больш за 20 населеных пунктаў. У прыватнасці, Белагораўка, Зайцава, Мар'інка і Бахмут", гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. Там таксама адзначаюць, што падраздзяленні новага сфармаванага расійскага 3-га армейскага корпуса "не здольныя эфектыўна выконваць пастаўленыя задачы" — з-за састарэлай і непрыдатнай зброі і ваеннай тэхнікі, адвольнага пакідання пазіцый і адмовы выконваць баявыя задачы, а таксама злоўжывання алкаголем.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін змяніў камандуючага Заходняй ваеннай акругай. Замест Аляксандра Жураўлёва прызначаны генерал-лейтэнант Раман Берднікаў. Гэта выглядае спробай "перакласці віну за нядаўнія ваенныя няўдачы Расіі ў Харкаўскай вобласці", лічаць у амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны. На думку экспэртаў, "Пуцін можа паспрабаваць перакласці віну за будучыя страты Расіі ў Харкаўскай і, магчыма, Луганскай абласцях на Берднікава". Акрамя таго, гэтае рашэнне "таксама можа быць спробай абараніць генерал-палкоўніка Аляксандра Лапіна, камандуючага Цэнтральнай вайсковай акругай (ЦВА), ад шырокай крытыкі за нядаўнія расійскія няўдачы вакол Лімана".

У Інстытуце таксама адзначаюць, што ў нядзелю-панядзелак "украінскія сілы працягвалі дамагацца значных поспехаў у раёне Лімана і ў Херсонскай вобласці".

Обстрел Харькова и успехи ВСУ в Херсонской области — 223-е утро войны
Карта баёў у Херсонскай вобласці 3 кастрычніка 2022 года / understandingwar.org

Агенцтва Reuters назвала апошнія поспехі УСУ ў Херсонскай вобласці "найбуйнейшым прарывам на поўдні з пачатку вайны". Вызваленыя некалькі населеных пунктаў уздоўж Дняпра, пад пагрозай апынулася лінія забеспячэння расійскіх войскаў. Ва ўкраінскім Генштабе аб імклівым прасоўванні УСУ на поўдні пакуль не паведамляюць. Аднак ваенныя і рэгіянальныя чыноўнікі дзеляцца некаторымі падрабязнасцямі. У прыватнасці дэпутат Херсонскага аблсавета Сяргей Хлань казаў пра дэакупацыю Асокараўкі, Міхайлаўкі, Крэшчэнаўкі і Залатой Балкі. Таксама вядома аб нядаўнім вызваленні пасёлкаў Міралюбаўка і Архангельскае.

Аб тым, што контрнаступленне ВСУ працягваецца, казаў увечары і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. На многіх участках фронту, па яго словах, працягваюцца жорсткія баявыя дзеянні. Ёсць новыя вызваленыя населеныя пункты ў некалькіх абласцях. Акрамя поспехаў у Херсонскай вобласці, вядома, што ўкраінскія вайскоўцы ўвайшлі ў пасёлак Баравая ў Харкаўскай вобласці. Зяленскі таксама адзначыў, што з расійскага боку на фронце з'явіліся ўжо і байцы, якіх прызвалі ў рамках частковай мабілізацыі.

"Людзей не рыхтавалі да баявых дзеянняў, у іх няма досведу, каб ваяваць на такой вайне. Але рускаму камандаванню проста патрэбныя нейкія людзі любыя, каб паставіць іх на месца загінулых. А калі і гэтыя новыя загінуць, дашлюць яшчэ людзей. Так ваюе Расія. Так яна і прайграе", заявіў украінскі прэзідэнт.

Экалагічныя страты ва Украіне ад вайны ацэньваюць больш чым у 35 мільярдаў долараў. Пад пагрозай знаходзяцца мільёны гектараў прыродных запаведнікаў. Пра гэта казаў украінскі міністр экалогіі Руслан Стралец на слуханнях у Еўрапарламенце ў Страсбургу, паведамляе Reuters.
Па словах міністра, каля 20% запаведных тэрыторый у Украіне знаходзяцца пад пагрозай знішчэння, і ўжо зафіксавана каля 2 тысяч выпадкаў шкоды навакольнага асяроддзі.

Тым часам Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны перадало ў Кабінет міністраў спіс расійскіх фізічных і юрыдычных асоб, якіх раіць уключыць у санкцыйны спіс. Былі вывучаны больш за 200 кампаній у розных галінах эканомікі. У спіс трапілі, сярод іншага, даччыныя прадпрыемствы "Газпрама" і "Татнафты", "Вінніцапобытхім" (кантралюецца расійскім АТ "Неўская Касметыка"), "Міжрэчанскі горна-абагачальны камбінат","Марскі спецыялізаваны порт "Ніка-Тэра". Наступным крокам павінна стаць рашэнне аб прымусовым канфіскацыі маёмасці і прымяненні санкцый супраць гэтых кампаній і датычных людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі