Ад 1 верасня ў школах дзейнічаюць новыя санітарныя правілы
Ад 1 верасня ў Беларусі дзейнічаюць новыя санітарныя правілы, якія павінны захоўваць здароўе школьнікаў, паведамляе партал TUT.by. Згодна з гэтымі правіламі, кожны школьны ўмывальнік павінен мець гарачую ваду і вадкае мыла. У пачатковых класах павінны выкарыстоўвацца пераважна парты, а не сталы і крэслы, якія псуюць пасадку малодшых школьнікаў. Супрацоўнікі школьных сталовых цяпер павінны насіць гумавыя пальчаткі. А продаж мучнога і салодкага ў сталоўках абмяжоўваюць.
Апроч таго, медыкі загаварылі пра неабходнасць абсталяваць класы гэтак званымі канторкамі — месцамі для вучняў з парушэннямі паставы. Калі вучань адчувае, што ў яго цягам уроку стамляецца спіна, ён можа стаць за канторку і пісаць стоячы.