Ад алкаголю ў Беларусі гіне ў 30 разоў больш чалавек, чым ад наркотыкаў

14 студзеня галоўны нарколаг Мінздароўя Іван Канаразаў выступіў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай эфектыўнасці антынаркатычнага Дэкрэту №6. Ён паведаміў, што на працягу 2014 года ад перадазавання наркотыкамі загінулі 32 чалавекі.

Але, па словах спецыяліста, гэта драбяза ў параўнанні са стратамі, якія нясе краіна ад алкаголю.  

“Калі параўнаць атручванні са смяротным вынікам, то ад алкаголю смерцяў прыкладна ў 30 разоў больш, чым ад наркотыкаў”, — рэзюмаваў галоўны нарколаг.

Атрымліваецца, цягам мінулага года ад атручвання алкаголем загінула блізу 1000 чалавек.

Фота — iStockPhoto

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі