Ад каранавіруса памёр акцёр Анатоль Рудакоў
Ад каранавіруса памёр савецкі і расійскі акцёр Анатоль Рудакоў. Яму быў 71 год.
Ураджэнец Віцебскай вобласці Беларусі ён большую частку жыцця пражыў у Расіі. Рудакоў скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. У кіно здымаўся з 1973 года. Ён — заслужаны акцёр РФ. З 1990-х займаўся бізнесам, але пасля вярнуўся ў прафесію, здымаўся ў серыялах.
Анатоль Рудакоў зняўся ў фільме "Беларусьфільма" "Дзяржаўная мяжа. Мірнае лета 1921-га" (1980). Ён здымаўся ў такіх фільмах, як "Акно ў Парыж", "У пошуках капітана Гранта", "Жыццё Кліма Самгіна" ды іншых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.