Памёр вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка. Вясной ён хварэў на каранавірус
27-га снежня памёр вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка. Вясной 72-гадовы спецыяліст хварэў на каранавірус, быў на самаізаляцыі, а сёння ўначы яго сэрца спынілася, пра гэта піша "Белсат" са спасылкай на сваякоў памерлага.
Леанід Заіка нарадзіўся ў Гродне, выкладаў ва ўніверсітэтах. На пачатку 90-х быў загадчыкам кафедры, прарэктарам Нацыянальнага інстытуту гуманітарных навук, дэканам эканамічнага факультэту ЕГУ.
У часы незалежнасці кіраваў праектамі Сусветнага Банку ў макраэканамічнай палітыцы ў Беларусі. У другой палове 90-х з'яўляўся сябрам Рады ў эканамічным развіцці савету міністраў, з 2000 да 2002 года — сябрам Экспертнай рады Савета Рэспублікі. Яго навуковыя артыкулы і кнігі публікаваліся ў Беларуі і за мяжой.
Леанід Заіка не раз каментаваў эканамічную сітуацыю ў нашай краіне і ў свеце для Еўрарадыё.
Калектыў Еўрарадыё выказвае спачуванні родным і блізкім спадара Леаніда Фёдаравіча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.