Ад нянавісці да любові: як памірыць украінцаў і беларусаў?
Валерый Кавалеўскі і Яўген Магда / Еўрарадыё
З 8 да 10 снежня ў Львове праходзіў “Беларуска-ўкраінскі экспертны форум імя Астрожскіх”. Арганізаваны сумеснымі намаганнямі беларускіх і ўкраінскіх экспертных ініцыятыў і паліталагічных інстытуцый, Форум ставіў за мэту знайсці шляхі паразумення паміж беларускім і ўкраінскім грамадствамі. Адносіны паміж якімі былі моцна сапсаваныя пасля 24 лютага 2022 года...
Ці магчыма знайсці шляхі да паразумення, пакуль памяць пра расійскія ракеты, што ляцелі з беларускай тэрыторыі, жывая і існуе пагроза паўтарэння гэтага? Ці гатовыя ўлады Украіны да супрацы з беларускай дэмакратычнай супольнасцю, калі нацыянальныя інтарэсы падказваюць магчымасць выгаднай супрацы з лукашэнкаўскім рэжымам? Што адбывалася ў кулуарах Форума і ці паразумеліся АПК і ПКК? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнародных пытаннях Валерый Кавалеўскі і дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSАNS Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.