Ад палітвязняў да добраахвотнікаў: чым зоймецца новая прадстаўніца АПК — эфір
Вольга Зазулінская
На пачатку кастрычніка Вольга Зазулінская стала прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета. І неўзабаве прэзентавала сваю каманду, у склад якой увайшлі Юлія Міцкевіч, Ірына Маклейн і Станіслаў Салавей. Кіраўніцай напрамку па працы з добраахвотнікамі і іх сем’ямі стала Марыя Анімія. Між тым лічыцца, што асноўным на сёння кірункам працы і Зазулінскай, і ўсёй яе каманды мусіць быць пытанне вызвалення палітвязняў.
Якія асноўныя задачы стаяць перад Зазулінскай і яе камандай і ці ёсць рэсурс для выканання гэтых задач? Як фармавалася каманда і чаму няма адмысловага чалавека па працы з палітвязнямі? Ці магчыма ў сённяшніх умовах неяк уплываць на сітуацыю з палітвязнямі і што канкрэтна плануецца рабіць у працы з добраахвотнікамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.